Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм далучыліся да традыцыйнай дабрачыннай кампаніі Беларускага Чырвонага Крыжа «Ваша дапамога», якая праходзіла з 1 кастрычніка па 13 лістапада.
Кампанія накіравана на аказанне сацыяльнай дапамогі адзінокім людзям, людзям з інваліднасцю і інш.
Сёння работнікі прадпрыемства перадалі ў Кастрычніцкую раённую арганізацыю г.Магілёва РГА «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа» прадукты харчавання і сродкі бытавой хіміі, набытыя за сабраныя супрацоўнікамі прадпрыемства грошы.