+375 (222) 62-96-52 (приемная)
E-mail: office@cgis.by
У Магілёўскім абласным цэнтры інфармацыйных сістэм адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу – Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Павіншаваць калектыў прыйшлі ганаровыя госці: старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін; першы намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кабетаў; генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Магілёўскай вобласці” Таццяна Ціханоўская; старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Святлана Сташэўская; глава адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва, старшыня Савета Кастрычніцкага раённага аддзялення г.Магілёва Беларускай партыі “Белая русь” Пётр Салаўёў; старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў; галоўны спецыяліст Кастрычніцкага раённага камітэта ГА “БРСМ” Валянціна Свірыдава.
Госці ўручылі заслужаныя ўзнагароды – ганаровыя граматы, падзячныя лісты, падзякі – лепшым супрацоўнікам прадпрыемства па выніках работы за 2025 год.
Таксама падчас мерапрыемства назвалі пераможцаў сярод груп і аддзелаў па разлікова-пашпартным абслугоўванні, разліковых цэнтраў па выніках работы за 2025 год – урачыстую цырымонію ўзнагароджання правяла дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм Алена Бальшакова.
Завяршылася мерапрыемства яркай канцэртнай праграмай – музычные падарункі ў гэты святочны дзень супрацоўнікам прадпрыемства падарылі артысты Магілёўскай абласной філармоніі.
Республика Беларусь, 212003,
г. Могилев, ул. Свердлова, д. 6,
ул. Дзержинского, 7, 2 этаж (маркетинг)
+375 (222) 62-96-52 (приемная), +375 (222) 64-96-23 (маркетинг)
sp@cgis.by (для рекламодателей)
Сайт использует файлы cookie
С целью улучшения работы сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Подробнее
© 2004-2026 Коммунальное унитарное предприятие
«Могилевский областной центр информационных систем», г. Могилев