+375 (222) 62-96-52 (приемная)
E-mail: office@cgis.by
VII канферэнцыя абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” адбылася сёння, 10 красавіка, у Магілёве. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь” Андрэй Басак.
Дэлегатамі канферэнцыі сталі актывісты “пярвічак” РГА “Белая Русь” арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў рэгіёна. У іх ліку – дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм, намеснік старшыні Магілёўскай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Бальшакова.
У парадак дня былі ўключаны 4 пытанні. Так, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Аляксандр Гарошкін падвёў вынікі дзейнасці абласной арганізацыі за мінулы год і акрэсліў задачы на будучы перыяд. Таксама дэлегаты разгледзелі пытанне аб узгадненні праекта Праграмы РГА “Белая Русь” на 2026-2030 гг. — падрабязна па тэме праінфармаваў Андрэй Басак. Далей адбыліся выбары дэлегатаў на VII З’езд РГА “Белая Русь”.
Завяршылася канферэнцыя цырымоніяй узнагароджання актывістаў арганізацыі. Сярод іх – дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм, намеснік старшыні Магілёўскай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Бальшакова. Заслужаную ўзнагароду – Ганаровую грамату Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь» – Алене Бальшаковай уручыў Андрэй Басак.
Республика Беларусь, 212003,
г. Могилев, ул. Свердлова, д. 6,
ул. Дзержинского, 7, 2 этаж (маркетинг)
+375 (222) 62-96-52 (приемная), +375 (222) 64-96-23 (маркетинг)
sp@cgis.by (для рекламодателей)
Сайт использует файлы cookie
С целью улучшения работы сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Подробнее
© 2004-2026 Коммунальное унитарное предприятие
«Могилевский областной центр информационных систем», г. Могилев