+375 (222) 62-96-52 (приемная)
E-mail: office@cgis.by
Абласны фестываль «ЖКГ – Жаночы Контур Гаспадарання» з удзелам дэлегацый ганаровых гасцей ад арганізацый галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўсіх регіёнаў Рэспублікі Беларусь адбыўся ў горадзе Салігорску Мінскай вобласці 14 жніўня.
У склад дэлегацыі Магілёўшчыны на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Таццянай Касаткінай увайшлі генеральны дырэктар ДА «ЖКГ Магілёўскай вобласці» Таццяна Ціханоўская і дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм Алена Бальшакова.
Для гасцей былі арганізаваны тэматычныя экскурсіі на прадпрыемствы Салігорска і Салігорскага раёна. Таксама яны паўдзельнічалі ў адкрыцці малай архітэктурнай формы «У імя жанчыны Беларусі». Акрамя таго, госці пазнаёміліся з экспазіцыяй фотавыставы «Жанчыны ЖКГ», прынялі ўдзел у майстар-класах і дэгустацыі прадукцыі салігорскіх прадпрыемстваў.
Падчас урачыстай часткі фестывалю была прэзентавана першая кніга аб жанчынах галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці. Таксама адбылася дыялогавая пляцоўка. Прыемным момантам мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджання кіраўнікоў рэспубліканскіх прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і жанчын-працаўніц прадпрыемстваў галіны ЖКГ Мінскай вобласці.
Завяршылася мерапрыемства яркай канцэртнай праграмай.
Республика Беларусь, 212003,
г. Могилев, ул. Свердлова, д. 6,
ул. Дзержинского, 7, 2 этаж (маркетинг)
+375 (222) 62-96-52 (приемная), +375 (222) 64-96-23 (маркетинг)
sp@cgis.by (для рекламодателей)
Сайт использует файлы cookie
С целью улучшения работы сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Подробнее
© 2004-2026 Коммунальное унитарное предприятие
«Могилевский областной центр информационных систем», г. Могилев