Супрацоўнікі разлікова-даведачнага цэнтра горада Крычава наведалі 10 адрасоў, па якіх маецца запазычанасць па плаце за жыллёва-камунальныя паслугі.
Папярэджанні аб запазычанасці былі падпісаны ў пяці грамадзян. Падчас гутаркі спецыялісты таксама растлумачылі ім наступствы несвоечасовай і (альбо) не ў поўным аб’ёме праведзенай аплаты за ЖКП.
Тым, каго не давялося застаць дома, пакінуты папярэджанні аб запазычанасці, тэрмінах яе аплаты і мерах, якія будуць ужыты, калі грошы не паступяць на рахункі.